Мільярд інвестыцый адным подпісам
12.11.2009 19:19
—
Новости Общества
На інвестыцыйна-эканамічным форуме Беларусь заключана першая дамова. Бельгійская кампанія AOI n.v. будзе будаваць у Мінску транспартна-лагістычны цэнтр. Праект патрабуе не менш за мільярд даляраў.
Здзелка ўпершыню абмяркоўвалася год таму на Беларускім інвестыцыйным форуме ў Лондане.
Транспартна-лагістычны цэнтр плануецца ўзводзіць у раёне Нацыянальнага аэрапорта «Мінск».