Па падазрэнні ў забойстве доктаркі затрыманы яе муж
12.11.2009
—
Новости Общества
Пракуратурай Заводскага раёна Мінска расследуецца справа па ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса па факце забойства 31‑гадовай мінчанкі, доктаркі дзіцячай паліклінікі.
Як паведамлялася, труп жанчыны быў знойдзены 6 лістапада ў пад’ездзе дома па вуліцы Несцерава. Жанчыну забілі сякерай. Смерць наступіла ад тупой траўмы галавы з пераломам касцей чэрапа.
10 лістапада па падазрэнні ў забойстве затрыманы муж жанчыны, 31‑гадовы мінчанін.
Раней падазравалі забойства з мэтай рабавання — у ахвяры прапаў мабільны тэлефон.
У загінулай засталіся двое дзяцей — чатырох і дзевяці гадоў.
* * *
30‑гадовая Вольга Лівянцова, лекарка адной з мінскіх дзіцячых паліклінік, увечары 6 лістапада вярталася дадому да сваіх двух дзетак — 4 і 9 гадоў. Аднак да кватэры так і не дайшла: каля ліфта ў пад’ездзе дому на вуліцы Ангарскай яе засеклі сякерай. Акрамя мабільнага тэлефона забойца нічога не забраў…
У лужыне крыві жонку знайшоў яе муж.
Ірына Сілінская, галоўурач паліклінікі, дзе працавала Вольга: «Пад назіраннем у паліклініцы 15 тысяч дзетак, а мы згубілі такога спецыяліста ў галіне ультрагукавой дыягностыкі.
Аднак гэта яшчэ большая бяда для тых, каму Вольга была маці, жонкай альбо дачкой».
Па факце забойства пракуратурай Завадскога раёна заведзена крымінальная справа. Вядзецца следства.