Агонь і ратуе, і губіць

Источник материала:  
12.11.2009

Адной з асноўных стыхій — першаэлементаў Сусвету, якая ўдзельнічала ў фарміраванні прыроднага і культурнага наваколля чалавека, быў агонь.

Агонь і яго хатняя ўтаймавальніца — печ — даволі шырока выкарыстоўваліся ў шмат-лікіх вясельных і памінальных абрадах. Агонь — гэта жыватворны ачаг, які не проста падтрымліваў гаспадарку, але мог пэўным чынам паўплываць на лёс чалавека або прадказаць яго:l калі дровы паварушыць качаргой і яны хутка разгарацца, гэта значыць, што адсутныя ў доме гаспадар ці гаспадыня знаходзяцца ў добрым здароўі і вясёлым настроі;l аб няшчасці гаварыла поўнае затуханне жару, прыгатаванага для распальвання цяпла назаўтра раніцай.Аднак на Беларусі вядомы легенды  пра агонь зусім іншага характару. Вешчунамі смерці лічацца так званыя “балотныя агні”. Ва ўспамінах старых людзей ёсць перакананасць, што “балотныя агні” часта можна ўбачыць над магілай нядаўна спачыўшых людзей. Усё гэта сведчыць пра тое, што сімволіка агню надзвычай багатая. Яго аналагам у касмапланетарным плане з’яўляецца сонца, а ў рытуальна-абрадавым кантэксце — свечка.

←Нелегкий пар. Причиной смерти пенсионерки стал... кипяток?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика