2. Аквадзiў: салодкая група

Источник материала:  

"Аквадзiў" апошнiм часам ператварыўся ў шматпрофiльнае прадпрыемства. Вось што гаворыць з гэтай нагоды яго генеральны дырэктар Алег Рымашэўскi:

— Мы зрабiлi свой прагноз дзейнасцi завода на блiжэйшую i больш далёкую перспектыву з улiкам попыту пакупнiкоў, верагоднага развiцця iх густаў i патрабаванняў да напояў. І прыйшлi да высновы, што на рынку адносна слаба прадстаўлены айчынныя лiкёры, настойкi, бальзамы. У асноўным прадукцыя замежных вытворцаў. Так што ў "Аквадзiва" была перспектыва праявiць сябе ў справе iмпартазамяшчэння ў гэтым сегменце прадукцыi. I мы пачалi распрацоўку рэцэптуры групы напояў, якую для сябе назвалi "салодкай". Паралельна занялiся мадэрнiзацыяй памяшкання пад цэх настояў траваў i садавiны, закупiлi iншае сучаснае абсталяванне для выпуску новых вырабаў. Спачатку бутэлькi для iх завозiлi з Расii, а цяпер нам тару пастаўляе завод з Гродна. Увогуле сёння "Аквадзiў" амаль на сто працэнтаў выкарыстоўвае бутэлькi айчынных вытворцаў, што, дарэчы, для iх з'яўляецца iстотнай падтрымкай ва ўмовах крызiсу, гаворыць Алег Леанiдавiч. Ёсць у гэтым выгада i для "Аквадзiва", бо любая iмпартная бутэлька даражэйшая за айчынную.

2. Аквадзiў: салодкая група"Салодкая група" ў асноўным сфармiравалася сёлета ў сярэдзiне года. Але яна — пяць назваў лiкёраў i пяць назваў настоек — ужо ўяўляе сабой новы вiд прадукцыi "Аквадзiва". Сёння нiводны вiд гэтай прадукцыi не залежваецца на складзе. Адны вырабы разыходзяцца даволi хутка, некаторыя не адразу, але знаходзяць свайго пакупнiка. Карацей, рэалiзацыя поўная. Тут трэба зрабiць адну важную заўвагу: новыя вырабы "Аквадзiва" амаль адразу знайшлi свайго пакупнiка шмат у чым дзякуючы папярэдняй шматгадовай i няспыннай рабоце над прывабным iмiджам сваёй гандлёвай маркi. Спажыўцы прывыклi, што пад ёй прапаноўваецца толькi якасны прадукт. Каб не расчараваць прыхiльнiкаў сваёй маркi, на заводзе сур'ёзна паставiлiся да падрыхтоўкi вытворчага працэсу "салодкай групы". Алег Рымашэўскi расказвае:

— Спачатку выпусцiлi партыю бальзаму. Прадукт атрымаўся якасны. Гэта, дарэчы, пацвердзiў i наш удзел у прэстыжнай мiжнароднай выстаўцы-кiрмашы, адкуль нашы спецыялiсты прывезлi залаты медаль. Залатым медалём бальзам быў узнагароджаны i на мiжнароднай выставе ў наступным годзе. Яго ацанiў i наш спажывец, што асаблiва прыемна, — дзелiцца думкамi кiраўнiк.

Такiм чынам, з'явiлiся ўмовы для вытворчасцi шырокага асартыменту настояў i лiкёраў. Вось i цяпер у вырабах "салодкай групы" прысутнiчаюць выключна натуральныя iнгрэдыенты. Напрыклад, толькi натуральны лiмон выкарыстоўваецца для вырабу напояў са смакам i водарам лiмона, апельсiна, анiса i iншых экзатычных пладоў i ягад. Сёлета наладзiлi выпуск настоек салодкiх i паўсалодкiх з невялiкiм утрыманнем алкаголю. Напрыклад, вiшнёвы лiкёр, лiкёр "палын з мёдам" i г.д. Гэта напоi для дам. Таксама "Аквадзiў" асвоiў выпуск дэсертных i больш моцных лiкёраў.

А для салiдных мужчын "Аквадзiў" распачаў разлiў якасных каньякоў. Гэта ўкраiнскi каньяк завода "Таўрыя" i каньякi двух грузiнскiх заводаў: "Напарарыўлi 21" i "Кварэльскi склеп". З каньяком, вiдаць па ўсiм, "Аквадзiў" таксама трапiў у "яблычак". Згодна са статыстыкай перадкрызiсных часоў, у параўнаннi з iншымi моцнымi напоямi рос апераджальнымi тэмпамi попыт на каньякi. А яго, як вядома, неразборлiвыя ў напоях людзi не ўжываюць. Прапанаваць гэтыя напоi калi не айчыннай вытворчасцi, дык пад беларускай маркай — справа, выгадная як самому прадпрыемству, так i дзяржаве.

Па словах дырэктара завода, перавагi шматпрофiльнага прадпрыемства, у якое паступова ператварыўся "Аквадзiў", дапамагае яму лепш манеўраваць на спажывецкiм рынку краiны. Выпуск розных вiдаў прадукцыi дазваляе рабiць акцэнт на вытворчасцi тых вырабаў, якiя сёння лепш прадаюцца. Летам i вясной, скажам, гэта мiнеральная i пiтная вада, вiно, зiмой i восенню — моцныя напоi. Такая арыентацыя на густы пакупнiка прыносiць плён. I на заводзе не памылiлiся, калi ў сваiх стратэгiчных планах зрабiлi стаўку на выпуск салодкай групы, яе ўдзельная вага ў аб'ёмах апошнiм часам значна ўзрасла.

Леанiд Тугарын.

Яўген Пясецкi (фота).

УНП 600391513.

←Туда и обратно

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика