Да нас едзе рэвізор
10.11.2009 11:25
—
Новости Общества
Група экспертаў Міжнароднага валютнага фонда на чале з кіроўніком місіі МВФ па Беларусі Крастаферам Джарвісам, якая пачала сёння працу ў Мінску, прабудзе ў нашай краіне да 19 лістапада.
Місія будзе ацэньваць ход выкананання праграмы, на якую былі выдзелены папярэднія часткі крэдыту стэнд-бай. Запланаваныя сустрэчы ва ўрадзе, Нацбанку, міністэрствах эканомікі і фінансаў. Па выніках працы экспертаў будзе вырашана, ці атрымае Беларусь наступную частку грошай.
Нацбанк разлівае атрымаць чацвёрты транш у снежні. Па словах старшыні праўлення Нацбанку, па стане на 1 кастрычніка выкананыя усе паказальнікі, ўзгодненыя ў рамках праграмы з МВФ.
Агульны памер фінансавай падтрымкі павінен скласці $3,52 мільярду. З іх Беларусь атрымала ўжо $2,23 мільярду