Каталіцкая царква: Ніякага медаля Лукашэнку не ўручалі
10.11.2009 10:56
—
Новости Общества
Як паведамлялася ўчора, падчас сустрэчы ў Мінску 9 лістапада кардынала Вальтэра Каспера з Аляксандрам Лукашэнкам кіраўнік беларускай дзяржавы быў ўзнагароджаны папскім прэзентам.
Прэс‑сакратар Беларускай рымска каталіцкай царквы ксёндз Аляксандр Амяльчэня заявіў, што інфармацыя пра ўручэнне медаля не зусім дакладная:
«Ніякага медаля не было. Гэта быў сувенір у выглядзе медаля. Абсалютна нармальная практыка. Ён уручаецца як сувенір пры такіх спатканнях. Ніякага медаля не ўручалі».