Актывісты БХД, «Маладога фронту» і сябры царквы «Новае пакаленне» сумесна праводзяць кампанію «Моцная сям’я — моцная Беларусь»

Источник материала:  
09.11.2009 17:43 — Новости Общества


У гэтую нядзелю навагрудскія актывісты Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі, «Маладога фронту» і сябры царквы «Новае пакаленне» наведалі дзіцячы дамок сямейнага тыпу ў Дзятлаве.

Як паведаміў пастар царквы «Новае пакаленне» Уладзімір Качагур, дзеткі былі вельмі радыя гасцям, якія прынеслі ім беларускія кнігі, гулялі з імі і размаўлялі па-беларуску, расказвалі беларускія казкі. Дзеці вельмі актыўна ўдзельнічалі ў гульнях, размалеўвалі кніжкі-размалёўкі на хрысціянскія матывы, расказвалі, што яны ведаюць пра родны край.

Акцыя адбылася ў межах праграмы БХД «Моцная сям’я — моцная Беларусь». Да канца года актывісты БХД, «МФ» і царквы наведаюць яшчэ тры дзіцячых садка, а на каляды плануюць раздаць дзецям не менш за 400 падарункаў.

Як адзначыў каардынатар кампаніі «Моцная сям’я — моцная Беларусь», сустаршыня БХД Аляксей Шэін, Беларусь знаходзіцца ў глыбокім крызісе, у першую чаргу маральным, а адсюль — і ў дэмаграфічным. Каб перамагчы гэтую сітуацыю, патрэбна аб’аднаць сілы і грамадскіх арганізацый, і партый, і царквы. І адбыўшаяся акцыя — добры прыклад такой сумеснай працы.

←Помогите зажечь в Сморгони «Огонек надежды»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика