У Гомелі ад пнеўманіі памерла доктарка
У Гомелі ад пнеўманіі памерла супрацоўніца Рэспубліканскага навукова‑практычнага цэнтра радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека
Гэты факт БелаПАН пацвердзіў начальнік упраўлення аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама Мікалай Васількоў.
Паводле яго словаў, супрацоўніца цэнтра паступіла ў шпіталь хуткай дапамогі з цяжкай дыхальнай недастатковасцю. «У пятніцу атрымалі пацвярджэнне ад паталагаанатамаў, што жанчына памерла ад цяжкай татальнай пнеўманіі», — паведаміў начальнік упраўлення.
Памерлай супрацоўніцы было каля 30 гадоў, нядаўна яна выйшла з дэкрэтнага адпачынку. Жанчына працавала ў аддзяленні дыягностыкі.
Мікалай Васількоў дадаў, што ў рэгіёне ёсць і іншыя выпадкі смерцяў ад пнеўманіі, але яны пакуль знаходзяцца на пацверджанні ў паталагаанатамічных цэнтрах.
Паводле звестак упраўлення аховы здароўя, у Гомельскай вобласці не зафіксавана смерцяў ад грыпу A (H1N1).
Алена Германовіч, БелаПАН