У аптэках Мінска па‑ранейшаму назіраецца дэфіцыт супрацьвірусных лекаў

Источник материала:  
09.11.2009 12:36 — Новости Общества

Паводле стану на раніцу 9 лістапада ў аптэках Мінска па‑ранейшаму назіраецца дэфіцыт процівірусныя лекаў.

Пра гэта сведчыць абтэлефанаванне карэспандэнтам БелаПАН дзяржаўных і прыватных аптэк. У шэрагу аптэк заявілі, што супрацьвірусныя прэпараты ( «арпетол», «арбідол», аксалінавая мазь) паступяць, магчыма, заўтра.

Як паведамлялася раней, на мінулым тыдні РУП «Белфармацыя» накіравала ў канцэрн «Белбіяфарм» ліст з просьбай павялічыць вытворчасць шэрагу супрацьгрыпозных сродкаў у сувязі з павышаным попытам. Прадстаўнікі канцэрна запэўнівалі, што фармацэўтычная прамысловасць гатова поўнасцю задаволіць гэты запыт.

Як паведаміла намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белфармацыя» Святлана Крук, паступленне ў аптэчную сетку «арпетола» і аксалінавай мазі запланавана на гэтым тыдні.

«У канцы мінулага тыдня на прадпрыемствах пачата напрацоўка гэтых лекаў, цяпер яны праходзяць праверку на якасць», — паведаміла спецыяліст. Яна таксама адзначыла, што ў аптэках ёсць у наяўнасці супрацьвірусныя сродки «Ангрымакс» беларускай кампаніі «Мінскінтэркапс».

←«Движение будущего» провело в Минске акцию «Знай про грипп!»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика