Адпусцілі без пратаколаў

Источник материала:  
08.11.2009 17:00 — Новости Общества

Лідэраў міжнароднай маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт» Настассю Палажанку і Мікалая Дземідзенку, затрыманых у Мінску 7 лістапада, адпусцілі без складання пратаколаў.

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар арганізацыі Таццяна Шапуцька.

Нагадаем, Палажанка была затрымана пры выхадзе з дома, а Дземідзенка — на плошчы Незалежнасці каля касцёла Cвятых Сымона і Алены. Іх даставілі ў розныя аддзяленні міліцыі і спрабавалі абвінаваціць у парушэнні парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў. Паводле некаторых звестак, Дземідзенка планаваў правесці каля помніка Леніну адзіночную акцыю ў межах аб"яўленай «Маладым фронтам» кампаніі «Камунізм — пад трыбунал». За што была затрымана Палажанка — невядома.

«Спачатку Настассю, якую даставілі ў Першамайскае РУУС Мінска, следчыя спрабавалі запалохаць магчымасцю распачынання ў дачыненні да яе справы па артыкуле 193-1 КК (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). Потым на яе пачалі складаць адміністрацыйныя пратаколы, а затым, вырашыўшы, што гэта дарэмна, выпусцілі праз шэсць гадзін знаходжання ва ўпраўленні», — сказала Шапуцька.

Мікалая Дземідзенку, паводле яе слоў, таксама пратрымалі каля чатырох гадзін ва УУС Маскоўскага раёна, пасля чаго адпусцілі.

←Активистов «Молодого фронта», задержанных 7 ноября, отпустили без составления протоколов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика