Ушанаванне Дзядоў у Лошыцы
07.11.2009 17:41
—
Новости Общества
![]() Шэсце ў Лошыцы, лістапад 2008 г. |
У нядзелю, 8 лістапада, адбудуцца традыцыйныя шэсце і мітынг у Мінску на месцы пакутніцтва беларускага народу ў Лошыцы, дзе на магілах ахвяраў камунiстычнага тэрору ўсталяваны крыж. Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ запрашаюць усіх далучыцца да мерапрыемстваў, прысвечаных Дзядам. На правядзенне акцыі атрыманы дазвол уладаў.
11.30 – збор удзельнікаў каля Палаца культуры Камвольнага камбіната (вул. Маякоўскага, 129).
12.00 – пачатак мэмарыяльнага шэсьця.
13.00 – мемарыяльны мітынг каля крыжа ў Лошыцы.