Канікулы ў школах Мінска падоўжаны да 11 лістапада ўключна

Источник материала:  
06.11.2009 15:41 — Новости Общества

Пра гэта ў пятніцу паведаміў падчас онлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Дзмітры Піневіч.

Ён таксама таксама нагадаў, што ад пятніцы ў сталіцы абвешчана аб правядзенні супрацьэпідэмічных захадаў у поўным аб’ёме.

Адна з такіх мер – працяг школьных канікул да 11 лістапада ўключна.

Нагадаем, што заняткі мусілі аднавіцца 2 лістапада, але з прычыны росту захворванняў на грып і ВРВІ яны спачатку былі падоўжаныя да 9 лістапада.

Піневіч таксама паведаміў, што ўсяго з пачатку рэгістрацыі эпідэмічнага ўздыму перахварэлі больш за 100 тыс. мінчан, прычым за апошнія тры дні захварэлі 48 тыс.

Зімой 2009 года, калі ў сталіцы былі абвешчаныя супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы, школьныя канікулы не падаўжаліся, а школы не зачыняліся.

←Первая в Беларуси научная конференция по диалогу христианства и иудаизма пройдет 9-11 ноября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика