На поўдні краіны пацяплее да +13°C

Источник материала:  
На поўдні краіны пацяплее да +13°C

Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы 4—9 м/с, па ўсходзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 4 да плюс 1°C, днём ад мінус 1 да плюс 5°C.

У Мінску 6 лістапада воблачна. Часам снег, мокры снег, днём невялікія ападкі. Слабы туман, галалёд. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад 0 да мінус 2°C, днём ад 0 да плюс 2°C.

7 лістапада на большай частцы тэрыторыі Беларусі ападкі (мокры снег, які пераходзіць у дождж). У асобных раёнах моцныя дажджы. Месцамі туман. Вецер усходні, паўднёва‑ўсходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 2 да плюс 3°C, днём плюс 1—8°C, па паўднёва‑ўсходняй палове плюс 9—12°C.

У Мінску 7 лістапада воблачна. Ноччу кароткачасовыя ападкі (мокры снег, які пераходзіць у дождж), днём часам дажджы. Вецер усходні, паўднёва‑ўсходні 6—11 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля 0°C, днём плюс 5—7°C.

8 лістапада па краіне часам дажджы, месцамі туман. Вецер паўднёва‑ўсходні 7—12 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—8°C, па паўднёвым усходзе да плюс 10°C, днём плюс 6—13°C.

←Белорусские ученые предлагают выращивать овощи-мутанты (Видео)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика