Жанчыны дайшлі да Ткачова

Источник материала:  
06.11.2009 09:10 — Новости Общества

Памочнік прэзідэнта Сяргей Ткачоў паабяцаў разгледзець праблему адпісак на сустрэчы з прадстаўнікамі групы жанчын, якія пацярпелі ад асабліва цяжкіх злачынстваў, нязгодныя з рашэннямі судоў па сваіх грамадзянскіх справах і крымінальных справах сваіх блізкіх, паведаміла мінчанка Галіна Юбко.

Паводле яе слоў, на прыём да памочніка прэзідэнта 5 лістапада прыйшлі 19 жанчын з Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей.

«Мы перадалі Ткачову калектыўны зварот і копіі адпісак з Вярхоўнага суда і Генеральнай пракуратуры. Памочнік прэзідэнта добразычліва прыняў прадстаўнікоў групы жанчын, уважліва нас выслухаў, адзначыў, што вывучыць праблему адпісак і праінфармуе аб гэтым кіраўніка дзяржавы», — сказала Юбко.

Яна выказала задавальненне ў сувязі з тым, што пасля шматлікіх зваротаў у Адміністрацыю прэзідэнта заяўніцы былі прыняты і выслуханы.

Як адзначыла Юбко, каб прыцягнуць увагу дзяржавы і грамадства да праблемы адпісак, жанчыны 18 разоў звярталіся да прэзідэнта, у тым ліку праз СМІ. Сярод шматлікіх акцый, праведзеных групай, яна назвала пікетаванне беларускага пасольства ў Кіеве 2 сакавіка 2007 года, пікет 14 лютага 2009 года ў сталічным парку Дружбы народаў пад лозунгам «Кругавая парука чыноўнікаў — бяспраўе народа!», зварот у сакавіку 2009 года каля тысячы грамадзян да правамоцных суб"ектаў з просьбай ініцыяваць стварэнне грамадскай камісіі па пераглядзе грамадзянскіх і крымінальных спраў.

7 кастрычніка 2004 года ў вёсцы Захараўка Крупскага раёна Мінскай вобласці была забіта і спалена родная сястра Галіны Юбко. На працягу пяці гадоў мінчанка дамагаецца аб"ектыўнага расследавання крымінальнай справы па факце забойства.

←Белорусы раскупили марлевые маски в Белостоке

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика