Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі
Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас са святам - Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Па шматгадовай традыцыі мы адзначаем гэту яркую гістарычную дату. Нягледзячы на розныя сучасныя ацэнкі, застаецца несумненным, што Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя адкрыла новую эпоху ў развіцці чалавецтва, ператварыла ў жыццё такія асноўныя прынцыпы, як права нацый на самавызначэнне, павага да людзей працы, сацыяльная справядлівасць. Яна стварыла ўмовы для нацыянальнага адраджэння многіх народаў, утварэння сусветнай дзяржавы - Савецкага Саюза.
Сацыяльна-эканамічныя і культурныя дасягненні СССР былі сапраўды беспрэцэдэнтнымі. Яны ўпісаны ў гераічны летапіс баявых перамог і працоўных здзяйсненняў.
Беларусы паважліва ставяцца да гэтай лёсавызначальнай даты, паколькі дзякуючы падзеям 1917 года ўпершыню набылі сваю дзяржаўнасць.
Атрымаўшы ў спадчыну ўсё лепшае з мінулага, беларускі народ у складаных умовах мэтанакіравана ідзе па шляху ўмацавання маладой суверэннай дзяржавы, з аптымізмам глядзіць у будучыню.
Шчыра жадаю вам, дарагія суграмадзяне, здароўя, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.
Няхай вам заўсёды спадарожнічае поспех у працы на карысць любімай Айчыны.
Аляксандр Лукашэнка.