Прафіцыт 1,2 трлн

Источник материала:  
06.11.2009 09:25 — Новости Общества

Па выніках дзевяці месяцаў 2009 года рэспубліканскі бюджэт выкананы з прафіцытам 1 трлн. 166 млрд. рублёў.

Як паведамляе Міністэрства фінансаў, даходы рэспубліканскага бюджэту за названы перыяд склаліся ў суме 33,2 трлн. рублёў (71,2% чаканага выканання 2009 года).

За студзень—верасень у рэспубліканскі бюджэт паступіла падатковых даходаў на суму 18,6 трлн. рублёў (65,7%), непадатковых даходаў на суму 3 трлн. рублёў (96,8%), узносы на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне на суму 11,9 трлн. рублёў (76,6%).

Па стане на 1 кастрычніка сума даўгоў плацельшчыкаў перад бюджэтам склала 68,2 млрд. рублёў, што на 20,6 млрд. рублёў менш, чым па стане на пачатак верасня.

Расходы рэспубліканскага бюджэту за студзень—верасень 2009 года склалі 32 трлн. рублёў (68,6% да чаканага выканання 2009 года).

З іх на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі) накіравана 14,2 трлн. рублёў (66,7%), нацыянальнай эканомікі і жыллёва-камунальнай гаспадаркі — 8,6 трлн. рублёў (72,1%), расходы на агульнадзяржаўную дзейнасць склалі 9,5 трлн. рублёў (71,7%).

Трэба адзначыць, што па выніках васьмі месяцаў 2009 года Мінфін канстатаваў іншую тэндэнцыю — рэспубліканскі бюджэт быў выкананы з дэфіцытам у суме 185,5 млрд. рублёў.

Нагадаем, рэспубліканскі бюджэт на 2009 год быў прыняты парламентам восенню 2008 года з даходамі ў 54,86 трлн. рублёў і расходамі ў 57,66 трлн. рублёў. У адпаведнасці з карэкціроўкай бюджэту, зацверджанай указам прэзідэнта 28 мая гэтага года, даходы і расходы рэспубліканскага бюджэту на гэты год зацверджаны ў 54,9 трлн. рублёў пры нулявым дэфіцыце.

Аднак, паводле ацэнак экспертаў, дэ-факта адбылося значна большае скарачэнне расходаў і даходаў — адпаведна на 11 трлн. і 8 трлн. рублёў. Паказчык даходаў і расходаў захаваўся на ранейшым узроўні толькі фармальна (за кошт уключэння ў склад бюджэту рэзервовага фонду прэзідэнта Беларусі, аднак такая аперацыя носіць намінальны характар).

Раней бездэфіцытны бюджэт па выніках 2009 года з"яўляўся адным з колькасных крытэрыяў рэалізацыі праграмы ўрада, якая падтрымліваецца крэдытам МВФ.

←Беларусь ратифицирует договор о госгранице в обмен на дешевую украинскую электроэнергию

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика