ДМК завяршае работу па змяненні Мытнага кодэкса Беларусі

Источник материала:  
06.11.2009 09:32 — Новости Общества

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі завяршае работу па змяненні Мытнага кодэкса. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік прававога ўпраўлення Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Аляксандр Адзярэйка.

«У апошнія некалькі гадоў мы актыўна працуем над тым, каб удасканальваць мытнае заканадаўства і спрасціць мытныя працэдуры. 1 ліпеня 2007 года ўступіў у сілу новы Мытны кодэкс Беларусі. У наступныя гады мы актыўна вялі работу па змяненню і ўдасканаленню нашага заканадаўства згодна з гэтым кодэксам. І гэта дало магчымасць у разы скараціць колькасць падзаконных нарматыўна-прававых актаў. Калі да 1 ліпеня 2007 года такіх актаў было каля 2000, то на сённяшні дзень іх значна менш», - расказаў ён.

Паводле слоў Аляксандра Адзярэйкі, работа па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Мытны кодэкс Рэспублікі Беларусь пачалася ў 2009 годзе. Цяпер праект закона аб унясенні змяненняў праходзіць узгадненне ў міністэрствах і ведамствах.

←В Беларуси за январь-октябрь выявлено 911 ВИЧ-инфицированных

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика