Стартавалі новыя серыі манет

Источник материала:  

Стартавалі новыя серыі манетЗ сённяшняга дня Нацыянальны банк Беларусi ўводзiць у абарачэнне памятныя манеты новай серыi "Народныя промыслы i рамёствы беларусаў" — "Саломапляценне", паведамiў карэспандэнту "Звязды" намеснiк начальнiка Упраўлення iнфармацыi галоўнага банка краiны Мiхаiл Журавовiч.

Сярэбраная памятная манета мае намiнал 20 рублёў, пробу сплаву 925, масу 33,62 грама, медна-нiкелевая — 1 рубель. Адчаканеныя яны на ЗАТ "Лiтоўскi манетны двор": сярэбраная якасцю "пруф", медна-нiкелевая — "пруф-лайк". Тыраж i сярэбранай, i медна-нiкелевай манет складае па 5000 штук кожнай.

Таксама Нацыянальны банк Беларусi ўвёў у абарачэнне манеты "Казярог" серыi "Знакi задыяка". Сярэбраная манета выпушчана намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 28,28 грама, медна-нiкелевая — намiналам 1 рубель. На памятнай сярэбранай манеце на адваротным баку размешчана ўстаўка з сiнтэтычнага крышталя. Манеты адчаканеныя на АТ "Манетны двор Польшчы": сярэбраная — якасцю "анцыркулейтэд, аксiдзiраваная", медна-нiкелевая — якасцю "брыльянт-анцыркулейтэд". Тыраж сярэбранай манеты складае да 25 000 штук, медна-нiкелевай — 10 000.

Ігар ГРЫШЫН.

←Звезды ринга

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика