Свіны грып працягвае забіваць

Источник материала:  
04.11.2009 21:16 — Новости Общества

У сямі з 19 памерлых за апошнія два тыдні ў Беларусі ад пнеўманіі выдзелены вірус свінога грыпу, паведаміла намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач краіны Валянціна Качан у інтэрв"ю беларускім тэлеканалам 4 лістапада.

«На фоне тых інфекцый, якія сёння цыркулююць, у нашай краіне, як і ў іншых краінах, лабараторна пацвярджаецца цыркуляцыя віруса H1N1, які мы называем сёння ў народзе свіным грыпам, — сказала Качан. — Але з 19 чалавек у цяперашні час толькі ў сямі выдзелены гэты вірус грыпу, прычым ён выдзелены ў людзей, якія або прыбылі з-за мяжы, або мелі зносіны з людзьмі, якія прыбылі з-за мяжы».

«Калі мы гаворым, што смяротных зыходаў за апошнія два тыдні 19, то, па-першае, гэта менш як 1% ад агульнай колькасці захварэлых. І за гэты ж перыяд мінулага года ад пнеўманіі памёр 21 чалавек», — заявіла прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя.

Паводле яе інфармацыі, лабараторна пацверджана 85 выпадкаў свінога грыпу

(на 30 кастрычніка — 39, на 1 лістапада — 59. — БелаПАН.). «47 чалавек ужо паправіліся, 31 чалавек знаходзіцца сёння на лячэнні», — паведаміла Качан.

←Свиной грипп превращает легкие в кашу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика