Мінздароўя прапаноўвае ўсім аптэкам працаваць нават па начах

Источник материала:  
Мінздароўя прапаноўвае ўсім аптэкам працаваць нават па начахГэтая прапанова ўтрымліваецца ў лісце за подпісам міністра аховы здароўя Васіля Жарко, які размешчаны на афіцыйным сайце міністэрства.

У лісце ў прыватнасці кажацца: «Прапануем да 5 лістапада арганізаваць працу аптэкаў усіх формаў уласнасці па максімальна працяглым рэжыме працоўнага дня, без выходных, пры гэтым разгледзець магчымасць працы аптэкаў у начны час».

Акрамя гэтага, кіраўнікам аптэчных арганізацыяў усіх формаў уласнасці рэкамендавана прыняць вычарпальныя меры па бесперабойнай наяўнасці ў аптэках сродкаў для прафілактыкі і лячэння вострых рэспіраторных інфекцыяў: гарачкапаніжальных, болесуцішальных і супрацьзапаленчых сродкаў, імунамадулюючых і супрацьвірусных прэпаратаў «Арпетол» («Арбідол»), «Рэмантадзін», «Азельтамівір» («Таміфлю»), «Ангрымакс», «Барментол», аксалінавая мазь і інш.), а таксама антыбактэрыяльных лекаў, ахоўных масак і тэрмометраў.

У дакуменце падкрэслена: «Адначасова звяртаем увагу на неабходнасць строгага выканання фармацэўтычнымі працаўнікамі аптэкаў патрабаванняў працоўнай інструкцыі аб парадку давання насельніцтву інфармацыі, у тым ліку і па тэлефоне, пра часова адсутныя медыкаменты і іх генерычную замену».

Тым часам у аптэках умомант раскупляюцца ўсе імунаўмацавальныя лекі, і практычна ўсё неабходнае ў продажы адсутнічае.
←К проекту воссоздания пути "из варяг в греки" подключились Китай, Россия и Казахстан

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика