Мінскія двухпакаёўкі за месяц падаражэлі на $1000

Источник материала:  
04.11.2009 13:20 — Новости Общества

Паводле падлікаў сайта Realt.by, цана на квадратны метр жылля ў Мінску за месяц узрасла на $21. Першыя дні кастрычніка адзначаліся сярэднім коштам $1360. Адзнака пачатку лістапада - $1381.

Такім чынам, двухпакаёўка плошчай 50 квадратных метраў падаражэла больш чым на тысячу даляраў

Цана на мінскія новабудоўлі засталася ранейшай - $1262 за квадратны метр.

Што ў суседзяў? Маскоўскія кватэры за месяц падаражэлі на 85$. Цяпер квадратны метр каштуе $3950.

А вось у Кіеве кватэры ўсё яшчэ таннеюць. Пасля падзення за месяц на $8 квадратны метр абыйдзецца пакупнікам у $2125.

←7 тысяч белорусских предприятий обязаны взять на работу пьяниц

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика