Рыцар свайго часу

Источник материала:  
Рыцар свайго часуАрцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняты ў рады Мальтыйскага ордэна.

Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму нададзена высокае званне рыцара Мальтыйскага манаскага ордэна. Цырымонія прайшла ў мінскім архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі.

Кіраўніку Рымска-каталіцкага касцёла Беларусі ўручаў ордэн Вялікага Крыжа і дыплом, які сведчыць пра ўступленне ў манаскую супольнасць, пасол камендант Мальтыйскага ордэна ягамосць Пауль Фрыдрых фон Фурхер. Абрад праводзіўся, як і ў далёкім сярэднявеччы, на лацінскай мове.

Рашэнне аб наданні высокага звання Тадэвушу Кандрусевічу было прынята князем і вялікім магістрам Мальтыйскага ордэна Фра Мэцью Фестынгам сёлета ў ліпені. Арцыбіскуп Кандрусевіч, набыўшы годнасць рыцара, мае цяпер “абавязак, які выходзіць далёка за рамкі гонару, набытага ў свеце прафесій або мастацтва. Ён мае перад царквою абавязак павагі да святых рэчаў, адданасць бедным і зняважаным “.

Прадстаўнік Мальтыйскага ордэна назваў ролю Беларусі ў свеце асаблівай — як зямлі, дзе па-братэрску супрацоўнічаюць каталіцкая і праваслаўная цэрквы, і дадаў, што моліцца, каб Мінск, “дзе сустракаюцца народы і рэлігіі, як мага хутчэй наведаў намеснік Хрыста, Яго святасць Бенедыкт XVI”.

На здымку: Тадэвуш Кандрусевіч (злева) — рыцар Мальтыйскага ордэна.

Цімафей Новак

←Склады «трещат»...

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика