Міністр Жабко: кожны дзень у Беларусі ад 12 да 15 тыс. выпадкаў ВРВІ
Сёння ў аптэчную сетку сталіцы паступіла 7 тыс. упаковак супрацьвіруснага сродку «арпетол» і 90 тыс. масак, — адрапартаваў на прэс‑канферэнцыі 3 лістапада міністр аховы здароўя Васіль Жарко.
Міністр Жарко таксама выказаў недаўменне ажыятажам вакол набыцця насельніцтва лекаў і масак, паведамляе БЕЛТА.
Насамрэч, частка «арпетолу» паступіла сёння ў аптэкі ў дзіцячай дозе (10 таблетак па 50 мг). Даросламу на дзень трэба ў такім выпадку для прафілактыкі чатыры таблеткі (дзённая норма - 200 мг), курс прафілактыкі — некалькі дзён. Пры захворванні колькасць патрэбнага арпетолу павялічваецца ў разы. Таму 7 тыс. на мегаполіс — гэта кропля ў моры, якая не можа задаволіць патрэбы насельніцтва.
Дзіва што і маскі, і арпетол, і аксалінавую мазь у аптэках раскупілі за першыя пятнаццаць хвілінаў гандлю.
Таксама спадар Жабко заявіў, што кожны дзень у Беларусі ад 12 да 15 тыс. выпадкаў захворвання на ВРВІ і грып.
Між тым некалькімі гадзінамі раней мінская гарадская санітарна‑эпідэмічная служба заявіла, што толькі за панядзелак у Мінску на грып і ВРВІ захварэлі 14 333 чалавекі.
Няўжо і міністр аховы здароўя не мае поўнай інфармацыі?