Віцебскія школы зачыняюцца на каранцін з 4 лістапада

Источник материала:  
03.11.2009 15:40 — Новости Общества

Каранцінныя захады ўводзяцца з 4 лістапада ў школах і лячэбных установах Віцебска.

Паводле намесніка начальніка аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама Сяргея Цыркіна, парог захворвання рэспіраторнымі інфекцыямі ў абласным цэнтры перавышаны ў шэсць разоў.

Медыкі рашылі не чакаць трох дзён перавышэння парогу захворвання і прынялі папераджальныя захады.

У гэтай сувязі зачыняюцца школы, абмяжоўваецца наведванне хворых у стацыянарных устаовах, бальнічныя лісты будуць выдавацца даразу на пяць дзён.

Перавышэнне парогу захворвання ў некалькі разоў назіраецца ў Полацку, Наваполацку і Оршы.

Магчыма, і там ад серады будуць уведзенныя каранцінныя мерапрыемствы.

←Власти скрывают правду о свином гриппе?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика