Чыноўнік Мінздароўя пра грып: «Ніякай катастрофы няма»

Источник материала:  
03.11.2009 13:52 — Новости Общества

«Мы кожны год адзначаем такі эпідаміялагічны ўздым. Сёлета гэта адбылося трохі раней, у сувязі з надвор’ем. Але мы да яе гатовыя. Ніякіх катастроф няма. Сітуацыя цалкам кантралюецца», - заявіла начальнік аддзела першаснай медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Людміла Жылевіч, каментуючы сітуацыю з захворваннямі на грып і ВРВІ ў Беларусі.

«Сітуацыя па смяротнасці ад інфекцыйных захворванняў не перавышае парог мінулага года. На сёння мы адзначаем, што памяншаецца і цяжар захворванняў, і колькасць хворых, якім патрэбна больш інтэнсіўная тэрапія.

Так, ёсць высокі ўзровень захворвання. Гэта праблема, якая ёсць ва ўсім свеце, і мы безумоўна былі да яе гатовыя. Міністэрства аховы здароўя са свайго боку зрабіла ўсё магчымае, каб медыцынская дапамога, якая насельніцтву будзе аказвацца праводзілася ў поўным аб’ёме.

Наконт праблемы недахопу масак у аптэках Людміла Жылевіч сказала:

«Можа я такая не распешчаная, каб купляць маску ў аптэцы. Калі ў вас ёсць такая магчымасць, купляйце, але яе абсалютна свабодна можна зрабіць самому з марлі. Масак патрэбна шмат, бо праз кожныя 4 гадзіны яе трэба памяняць, пасціраць і высушыць.

Я сёння прачытала прэсу, і ўбачыла, як шмат увагі мы надалі маскам. Гэта не той прадмет, які мы павінны абмяркоўваць. Гэта асабістае пытанне кожнага. Вы можаце проста хустачкай абвязацца. Кожны чалавек выбірае сам: хтосьці захварэлы апранае маску, тым самым клапоціцца пра людзей навокал. Хтосьці здаровы апранае маску, каб не мець кантакту з паветрана капежнай інфекцыяй. Гэта справа грамадзяніна і правіла добрага тону».

На іншыя пытанні пра грып, у тым ліку свіны, Людміла Жылевіч адмовілася адказваць, бо гэта не было тэмай прэс‑канферэнцыі.

←Тела погибших членов экипажа разбившегося польского вертолета планируют доставить на родину сегодня

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика