Крыніца: У Мінску адмененыя ўсе планавыя аперацыі
03.11.2009 11:13
—
Новости Общества
Як паведамляе наша крыніца ў адной з бальніц, у іх установе, а таксама шэрагу сталічных бальніц? адменены ўсе планавыя аперацыі, а ўсе анэстэзіёлагі занятыя лячэннем і ратаваннем хворых на грып, ВРВІ і выкліканыя імі ўскладненні.
Як паведаміла ў аўторак Міністэрства аховы здароўя, за мінулы тыдзень у краіне зафіксавана 70 тыс. выпадкаў захворвання на грым і ВРВІ. Усяго за кастрычнік — 322 тыс. выпадкаў вострых рэспіраторных інфекцый. Гэта на 41% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
«Горад не гатовы да наяўнай сітуацыі», — падкрэсліла крыніца.