БНФ распрацаваў праграму рэфармавання ЖКГ Беларусі

Источник материала:  
02.11.2009 18:33 — Новости Общества

Беларускі народны фронт акрэслівае асноўныя праблемы жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі. Сярод іх «хрушчоўкі», тэрмін эксплуатацыі якіх ужо скончыўся, стан водаправодаў, праваленая праграма энергаашчаджэння і іншыя.

Такім чынам, усведамляючы нездавальняючую сітуацыю ў сферы ЖКГ краіны, БНФ прапануе ўласную праграму рэформаў на 2010–2015 гады. Праект складаецца з 14 пунктаў, вось некаторыя з іх:

1. Тэрмінова прыступіць да пераразмеркавання сродкаў, што накіроўваюцца з дзяржаўнага бюджэту. Скараціць на 50–70% фінансаванне сілавых ведамстваў і структураў краіны. На 50% скараціць апараты міністэрства ЖКГ, абласных, гарадскіх, раённых упраўленняў і аддзелаў ЖКГ. Вызваленыя сродкі накіроўваць на мадэрнізацыю і рамонт аб’ектаў ЖКГ.

2. Прыватызацыя арганізацый і прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

3. Прыцягненне інвэстыцый, накіраванне бюджэтных сродкаў, прыцягненне сродкаў прадпрыемстваў і насельніцтва ў камунальную гаспадарку з мэтай тэрміновага вырашэння праблемы «хрушчовак», іншых аварыйных дамоў.

4. Захоўваць камунальныя і бытавыя адходы на палігонах.

5. Прыняць меры па замарожванні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва. Пры гэтым доля расходаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва не павінны пераўзыходзіць 25% ад сукупнага даходу сярэднестатыстычнай сям’і.

←Рекордный для Беларуси денежный выигрыш нашел своего обладателя

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика