Знайшоўся ўладальнік рэкорднага грашовага выйгрышу латарэі «Спортлато 5 з 36»
паведамілі ў ЗАТ «Спорт‑пары».
Пераможца розыгрышу 105‑га тыражу, які адбыўся 11 кастрычніка, атрымаў 766 млн. 955 тыс. 510 рублёў.
«Гэты выйгрыш запомніўся тым, што не толькі быў разыграны самы буйны грашовы прыз у Беларусі, але і тым, што ўладальніка астранамічнай сумы давялося чакаць больш за тры тыдні», — адзначаецца ў інфармацыйным паведамленні кампаніі.
Пераможцам розыгрышу аказаўся 24‑гадовы студэнт 5‑га курса Брэсцкага тэхналагічнага універсітэта. Як высветлілася, прычынай затрымкі ў атрыманні выйгрышу стала смерць блізкага сваяка.
Паводле слоў уладальніка рэкорднага выйгрышу, у яго быў дакладны план, на што ён зрасходуе грошы.
Студэнт перавёў некаторую суму ў два дзіцячыя дамы, затым набыў кватэру ў Мінску і новы аўтамабіль, а ўсю астатнюю частку патраціў на адраджэнне сямейнага бізнесу.
У памяць пра свайго дзядулю, які быў вінаробам, унук набыў вінаграднікі ва Украіне.