Лукашэнка ляціць ва Украіну

Источник материала:  
02.11.2009 16:48 — Новости Общества

Аляксандр Лукашэнка 5—6 лістапада наведае Украіну з афіцыйным візітам.

Пра гэта паведамляюць украінскія СМІ са спасылкай на прэс‑сакратара Міністэрства замежных спраў Украіны Віталя Джыгуна.

Паводле яго слоў, у рамках візіту запланаваны перамовы аб прадаўжэнні дэмаркацыі ўкраінска‑беларускай мяжы, актывізацыі палітычнага дыялогу, а таксама падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў. Запланаваны сустрэчы Лукашэнкі з прэзідэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам, прэм`ер‑міністрам Украіны Юліяй Цімашэнка, старшынёй Вярхоўнай Рады Украіны Уладзімірам Літвінам.

Запрашэнне наведаць Украіну прэзідэнт Беларусі атрымаў 19 кастрычніка ад міністра замежных спраў Украіны Пятра Парашэнкі падчас яго візіту ў Мінск.

Апошні раз Лукашэнка і Юшчанка сустракаліся 9 кастрычніка на саміце СНД ў Кішынёве.

←Число нелегальных мигрантов в Беларуси ежегодно сокращается - МВД

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика