Аператар life:) пачаў эксплуатацыю першай у Беларусі 3G-сеткі

Источник материала:  
Аператар life:) пачаў эксплуатацыю першай у Беларусі 3G-сеткі

Кампанія прэзентавала новыя пакеты інтэрнет-доступу (2 Гб трафіку за 69 тыс. рублёў і 4 Гб за 99 тыс. рублёў) і відэатэлефанаванні па 249 рублёў за хвіліну. Апрача таго, аператар устанавіў льготныя ўмовы на міжнародныя відэатэлефанаванні. Напрыклад, карыстальнікі паслугі "life:) СУСВЕТНЫ" могуць ажыццяўляць відэатэлефанаванні ў любую 3G-сетку СНД па 499 руб./хв або Еўропы па 1.299 руб./хв.

Карыстальнікам, якія падключаць паслугу "life:) ІНТЭРНЕТ 1000" на год, даецца бясплатна 3G-мадэм HUAWEI E1550 (максімальная хуткасць перадачы даных — 3,6 Мбіт/с). За разавую даплату ў 39 тыс. рублёў даецца мадэм ZTE MF637 (максімальная хуткасць — 7,2 Мбіт/с).

"3G life:) — гэта не проста сувязь трэцяга пакалення. Гэта цалкам удасканаленая версія 3.5G. Гэта мадэль сеткі 2010 года, якая дазваляе атрымліваць абанентам высокую хуткасць не толькі пры загрузцы, але і пры адпраўцы інфармацыі. Такое сцвярджэнне азначае, што нашых абанентаў чакае яшчэ шмат цікавых сэрвісаў: відэачат, мабільнае тэлебачанне, web-камеры, бесправадныя прыстасаванні для доступу ў інтэрнет. Ужо цяпер мы гатовы раздаць нашым абанентам 100.000 бясплатных USB-мадэмаў. Мабільны аператар life:) першым у Беларусі ўкараніў тэхналогію UMTS 3G", — падкрэсліў генеральны дырэктар ЗАТ "БеСТ"  Азджан Эрміш.

Цяпер тэхналогія 3G даступная жыхарам Мінска і буйных гарадоў. У найбліжэйшых планах аператара — 500 базавых станцый 3G, якія забяспечваюць 3G-пакрыццё ва ўсіх гарадах з насельніцтвам больш як 50 тысяч чалавек.

Чакаецца, што паслугі 3G life:) да канца 2009 года будуць даступныя 70% насельніцтва Беларусі.

Цяпер у life:) прыкладна 500 тыс. абанентаў.

Даведка БелаПАН. ЗАТ "Беларуская сетка тэлекамунікацый" зарэгістравана 5 лістапада 2004 года. Пасля падпісання кантракта 29 ліпеня 2008 года ўвайшла ў міжнародную групу кампаній Turkcell. Зараз заснавальнікамі кампаніі выступаюць Turkcell Group (80%) і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі (20%).

←Диагноз "грипп" в Минске ставят 5% заболевших

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика