У мінскіх аптэках скончыліся маскі і няма арпетолу

Источник материала:  
02.11.2009 13:29 — Новости Общества

У мінскіх аптэках бракуе не толькі супрацьвірусных прэпаратаў, але нават і звычайных марлевых павязак.

Карэспандэнт «НН» абышоў чатыры аптэкі ў цэнтры горада і паўсюль сутыкнуўся з аднолькавым відовішчам — вялікія чэргі і расчараваныя адсутнасцю неабходных прэпаратаў пакупнікі. На пытанне, калі ж будуць завезеныя хаця б марлевыя павязкі, фармацэўты толькі паціскаюць плячыма і прапануюць прыйсці пазней.

Застаецца толькі здагадвацца, куды падзеліся маскі. На вуліцах горада людзей, якія карыстаюцца гэтым простым сродкам, пакуль вобмаль.

АП

***

У канцэрне «Белбіяфарм» БелаПАН паведамілі, што прадпрыемствы, якія падначаленыя канцэрну, не вырабляюць аксалінавую мазь і засцерагальныя маскі. Чаму неабходныя лекі не завозяцца ў дастатковай колькасці ў краіну, у кіраўніцтве РУП «Белфармацыя» адмовіліся пракаментаваць,

заявіўшы, што па растлумачэнні належыць звяртацца ў Міністэрства аховы здароўя. У самім ведамстве на гэты момант таксама каментарый атрымаць не ўдалося.

У беларускай кампаніі «Лекфарм», якая вырабляе супрацьвірусныя лекі «Арпетол» (міжнародная патэнтаваная назва — арбідол), паведамілі, што ў бліжэйшыя некалькі гадзін гэтыя лекі павінны з’явіцца ў мінскіх аптэках.

Паводле слоў дырэктара прадпрыемства Сяргея Благавешчанскага, прадпрыемства адгрузіла 40 тыс. упаковак гэтага супрацьвіруснага сродку. Усяго за суткі выпушчана 200 тыс. упаковак, плануецца выпусціць яшчэ 300‑500 тыс. «Так што ў бліжэйшы час попыт павінен быць задаволены», — запэўніў Благавешчанскі.

БелаПАН

←Уго Чавес увеличивает траты на одежду и мыло

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика