Маскі вас не выратуюць

Источник материала:  
02.11.2009 13:55 — Новости Общества

«Выкарыстанне аксалінавай мазі з’яўляецца больш эфектыўнай абаронай ад грыпу, чым нашэнне маскі»,

‑‑ заявіла Інтэрфаксу загадчык эпідэміялагічнага аддзела Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Фісенка.

Фісенка адзначыла, што «катэгарычных рэкамендацый насіць маскі, у тым ліку супрацоўнікам, гандлю, няма. Па‑першае, у Минску няма такога эпідэміялагічнага ўзроўню па грыпу і ВРВЗ. Па‑другое, нашэнне масак у транспарце, у краме — дзе ёсьць блізкі кантакт — ад вірусу не ратуе». «Маска ў пэўнай ступені зніжае рызыку, але вірус праз маску праходзіць. Таму нашэнне масак носіць рэкамендацыйны характар», ‑‑ адзначыла спецыяліст.

Фісенка таксама адзначыла, што «выкарыстаньне ў стацыянарных медыцынскіх установах масак апраўдана — там вялікая канцэнтрацыя хворых. Маскі трэба мяняць не радзей як адзін раз на кожныя тры гадзіны».

Радыё Свабода

←Драгічын: памерла настаўніца, якая наведвала Ўкраіну

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика