Міждзяржаўная камісія расследуе прычыны катастрофы польскага верталёта ў Беларусі

Источник материала:  
02.11.2009 11:12 — Новости Общества

Міждзяржаўная камісія расследуе прычыны крушэння верталёта Пагранічнай варты Польшчы, якое адбылося на тэрыторыі Беларусі вечарам 31 кастрычніка.

Як паведаміў намеснік Брэсцкага транспартнага пракурора Віктар Строк, у складзе камісіі — прадстаўнікі адпаведных служб з беларускага і польскага боку. Члены дадзенай камісіі з польскага боку прыехалі ў Беларусь вечарам 1 лістапада.

Раніцай 2 лістапада міждзяржаўная камісія пачала працу на месцы здарэння. Сёння будзе вырашацца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы па факце крушэння верталёта.

Як дадаў Строк, целы загінулых пілотаў верталёта позна вечарам 1 лістапада спецыяльным аўтатранспартам былі дастаўленыя ў адну з медыцынскіх устаноў Брэста. 2 лістапада будзе праведзена судова‑медыцынская экспертыза целаў з удзелам польскіх медыкаў.

Зараз вырашаюцца арганізацыйныя пытанні па перадачы польскаму боку целаў загінулых пілотаў верталёта.

Як раней паведамлялася, вечарам 31 кастрычніка на беларуска‑польскай мяжы пацярпеў катастрофу верталёт Пагранічнай варты Польшчы. Тры чалавекі, якія знаходзіліся на борце паветранага судна, загінулі.

Верталёт здзяйсняў планавы аблёт мяжы. У 20.11 беларускаму боку паступіла інфармацыя ад польскіх пагранічнікаў аб тым, што сувязь з суднам знікла. Пошукавыя працы на мяжы вяліся больш за шэсць гадзін. Абломкі верталёта знойдзены 1 лістапада ў 4.48 на беларускай тэрыторыі за 200 метраў ад лініі мяжы паблізу населенага пункта Высокае (Камянецкі раён Брэсцкай вобласці).

←Операция «Арсенал»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика