У Івацэвічах усталявана мемарыяльная шыльда ў гонар Скірмунта
01.11.2009 13:37
—
Новости Общества
У Івацэвічах (Брэсцкая вобласць) у парафіі Жыровіцкай Божай Маці 31 кастрычніка ўсталявана мемарыяльная шыльда ў гонар беларускага палітыка і памешчыка Рамана Скірмунта.
Скірмунт быў забіты 70 гадоў таму сялянскімі актывістамі.
Ва ўрачыстасці ўсталявання шыльды бралі ўдзел святары Івацэвічаў і Гродна.
Дошка выраблена за ахвяраванні беларускіх гісторыкаў.