Дзяды‑2009

Источник материала:  
01.11.2009 10:23 — Новости Общества

Сёння пройдзе традыцыйная акцыя ўшанавання памяці продкаў — Дзяды. Збор а 10:30 ля Менскага гадзіннікавага заводу (метро «Парк Чалюскінцаў»), затым шэсце і мітынг у Курапатах. Сёлета акцыя ладзіцца супольна КХП—БНФ і Партыяй БНФ.

Пра намер далучыцца да акцыі заявіў таксама «Малады фронт». Сёлета акцыя ладзіцца супольна. КХП—БНФ традыцыйна падала заяўку, Партыя БНФ заявіла, што не будзе рабіць асобнага шэсця (як летась) і далучаецца да акцыі.

Збор удзельнікаў а 10:30 ля Менскага гадзіннікавага завода (станцыя метро «Парк Чалюскінцаў»),

з 11:00 да 15:00 шэсце па маршруце праспект Незалежнасці — Каліноўскага — вул. Сядых — вул. Карбышава — вул. Гамарніка — вул. Мірашнічэнкі.

15.00. — 17.00. — мемарыяльны мітынг на тэрыторыі Курапатаў.

Дазвол уладаў на акцыю атрыманы.

Калі плануеце ўдзельнічаць у акцыі, то апранайцеся як найцяплей, зараз у сталіцы - мінус 2 марозу.

Дзяды ў Менску праводзяцца ўжо болей за 20 год, першыя прайшлі ў 1987 г. у парку Янкі Купалы. У 1988 г. Дзяды былі разагнаныя міліцыяй.

Дзяды‑2009

←Уголовное дело будет возбуждено по факту крушения вертолета пограничной стражи Польши в Каменецком районе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика