Вязень Андрэй Бандарэнка галадае ўжо 2 тыдні

Источник материала:  
Вязень Андрэй Бандарэнка галадае ўжо 2 тыдніЗаканчваецца другі тыдзень галадоўкі прадпрымальніка Андрэя Бандарэнкі, які дамагаецца справядлівага разгляду ягонай справы. З былым кандыдатам у дэпутаты Андрэем Бандарэнкам сустрэўся адвакат Зьміцер Лаеўскі. Ён паведаміў “Свабодзе” пра тое, як пачуваецца галадоўнік.

Андрэй Бандарэнка
“Асаблівых скаргаў не было, калі мы апошні раз бачыліся. Але, ужо адчуваецца, што чалавек ужо амаль два тыдні без нармальнага харчаваньня. Трэба адзначыць, што асаблівых праблем з боку адміністрацыі СІЗА няма. Яны разумеюць ягоную пазыцыю, але нічым дапамагчы ня могуць, бо прысуд вынесены”.

Першамайскі суд Менску прызнаў Андрэя Бандарэнку вінаватым у крадзяжы маёмасьць фірмы, якую ён сам і заснаваў. Прадпрымальнік кажа, што яму пачалі пагражаць яшчэ падчас выбарчай кампаніі і адпомсьцілі за тое, што пасьля выбраў ён не супакоіўся, а пачаў абскарджваць вынікі.

Адвакат Зьміцер Лаеўкі паведаміў, што ўжо падаў скаргу на прысуд, які вынес Першамайскі суд Андрэю Бандарэнку.

Арцём Дубскі
Актывісту “Маладога фронту” Арцёму Дубскаму, які адбывае пакараньне ў магілёўскай калёніі, гэтак і не далі працу. Пра гэта паведаміла маці актывіста, Алена Дубская. Паводле яе зьвестак, у лістападзе да сына ў калёнію паедзе адвакатка для ўзгадненьня пэўных працэсуальных пытаньняў. Алена Дубская, спасылаючыся на адвакатку, верыць у хуткае вызваленьне сына.

“Яна сказала, што будзе палова тэрміну і што, калі ня будзе парушэньняў, то, магчыма, адпусьцяць дамоў”.

Другі варыянт, на які таксама спадзяецца маці Дубскага, — што яму зьменяць зьняволеньне на “хімію”.

У справе Мікалая Аўтуховіча і Ўладзімера Асіпенкі няма бачных зрухаў. Праваабаронца Алег Воўчак, які з пачатку займаецца гэтай справай, мяркуе, што сьледзтва будзе працягнутае яшчэ на месяц, інакш справу ўжо б перадалі ў суд.

“Я б параўнаў гэтую справу са справай Захаранкі. Сьледчыя правялі пэўныя дзеяньні, выніку няма, і цяпер цягнуць час у чаканьні, як бы выйсьці з гэтага складанага становішча”.

Адвакат Павал Сапелка паведаміў карэспандэнту “Свабоды”, што на гэтым тыдні не наведваў у ізалятары свайго падабароннага Мікалая Аўтуховіча.

Паводле лістоў ад Уладзімера Асіпенкі, сьледчых дзеяньняў зь ягоным удзелам на мінулым тыдні не вялося.

←Школы Минска в связи с высокой заболеваемостью ОРВИ закрыты на карантин

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика