Адкрыўся пераз'езд Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі

Источник материала:  
31.10.2009 11:28 — Новости Общества

Ён праходзіць у палацы культуры МТЗ у Менску. На ім дэлегаты маюць юрыдычна аформіць утварэнне партыі. Памяшканне для з"езду выдзелілі за два дні да падзеі.

Папярэдні з’езд прайшоў тамсама, але Міністэрства юстыцыі дачапілася да драбніц і адмовілася рэгістраваць партыю. Нагадаем, што ад 2000 году ў краіне зарэгістравалі толькі адну новую палітычна значную арганізацыю — Рух «За Свабоду», і тую з трэцяе спробы. Астатнім у рэгістрацыі адмаўлялі на розных падставах, хоць Канстытуцыя фармальна гарантуе свабоду асацыяцыі.

←По Минску ходят мошенники. Как себя обезопасить

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика