Гараскоп прычосак на лiстапад
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА.1 лістапада. Сёння неспрыяльны дзень для наведвання цырульнiка, паколькi любыя манiпуляцыi з вашымi валасамi могуць дрэна адбiцца на здароўi. У першую чаргу гэта тычыцца зроку: павелiчэнне вочнага цiску, пагаршэнне зроку i абвастрэнне вочных хваробаў.
2 лiстапада. Наведванне цырульнiка ў гэты дзень можа парушыць душэўную раўнавагу. Раптам могуць узнiкнуць туга, дыскамфорт i пачуццё страху.
3 лiстапада. Сёння добры дзень для таго, каб паклапацiцца пра валасы, калi хочаце абвастрыць iнтуiцыю, пранiклiвасць розуму, а таксама павысiць свае здольнасцi прадбачыць.
4 лiстапада. Сённяшнi дзень — гэта шанц для прыцягнення прыгажосцi, асаблiвага шарму i дабрабыту.
5 лiстапада. Устрымайцеся ад стрыжкi валасоў, калi не хочаце прыцягнуць хваробы i перашкоды ў вашых справах.
6 лiстапада. Выдатны дзень для мадэлявання прычоскi i стрыжкi валасоў. Вы можаце прыцягнуць да сябе радасць i шчасце, не ўпусцiце свой шанц!
7 лiстапада. Перш чым наведаць салон прыгажосцi цi цырульнiка, узважце ўсе "за" i "супраць", паколькi iмкненне прывесцi валасы ў парадак можа адмоўна адбiцца на вашым здароўi, а таксама стаць прычынай перашкод у самых розных сферах вашага жыцця.
8 лiстапада. Гэты дзень створаны для наведвання цырульнiка. Сёння вы зможаце прыцягнуць грашовую ўдачу i стварыць больш прывабнае аблiчча.
9 лiстапада. Выдатны дзень для стрыжкi, укладкi цi фарбавання валасоў. Гэта шанц скiраваць сваё жыццё ў рэчышча ўдалага збегу абставiн. Змены да лепшага вы адчуеце ўжо ў найблiжэйшыя месяцы, цi гэта будзе асабiстае жыццё, кар'ера, цi рэалiзацыя намечаных планаў.
10 лiстапада. Нi ў якiм разе не карыстайцеся паслугамi цырульнiка. Сёння любое ўздзеянне на валасы можа стаць прычынай з'яўлення самых розных хваробаў.
11 лiстапада. Сёння выдатны дзень для прыцягнення ўдачы ў ваша жыццё i набыцця асаблiвага шарму, якi зможа надаць новая стрыжка, укладка цi афарбоўванне валасоў.
12 лiстапада. Сёння негатыўны дзень для наведвання цырульнi, паколькi сённяшняя стрыжка — гэта кароткi шлях да чорнай паласы ў вашым жыццi.
13 лiстапада. Калi хочаце змянiць свой знешнi выгляд да лепшага, настойлiва рэкамендуецца ўстрымацца ад гэтага менавiта сёння, бо iснуе вялiкая верагоднасць прыцягнення няўдачы ў ваша жыццё i сур'ёзны падрыў жыццёвых сiлаў.
14 лiстапада. Не ўпусцiце свой шанц наведаць цырульнiка. Стрыжка, зробленая сёння, "адрэжа" ўвесь негатыў вакол вас. Сёння вы можаце ўмацаваць удачу ў вашым жыццi i прыцягнуць дабрабыт.
15 лiстапада. Сённяшняе наведванне цырульнi — гэта неабдуманы крок. Праблемы i хваробы могуць навалiцца на вас адначасова.
16 лiстапада. Не адкладвайце наведванне цырульнi, паколькi змяненне аблiчча — гэта прыцягненне ўдачы i дабрабыту ва ўсе сферы жыцця.
17 лiстапада. Сённяшняя стрыжка i ўкладка, хутчэй за ўсё, расчаруюць вас. Лепш не наведваць цырульню.
18 лiстапада. Сёння не трэба эксперыментаваць з вашымi валасамi, гэта наўрад цi скончыцца паспяхова. Аднак, калi вы хочаце вярнуць ранейшай стрыжцы акуратны выгляд цi падфарбаваць валасы ля каранёў, то можаце зрабiць гэта сёння, не адкладваючы на потым.
19 лiстапада. Каб забяспечыць добры рост валасоў, абавязкова схадзiце ў цырульню. Любая стрыжка стане прычынай далейшага павелiчэння густаты валасоў. Аднак тым, хто хоча пафарбаваць валасы, зрабiць завiўку цi ўкладку, трэба ўстрымацца.
20 лiстапада. Манiпуляцыi цырульнiка з вашымi валасамi аслабяць iх жыццёвую сiлу. Валасы будуць марудна расцi i стануць танчэйшымi. Магчыма, iх колер стане крыху цямнейшым.
21 лiстапада. Добры дзень для ўлiвання новай жыццёвай сiлы ў вашы валасы. Пасля наведвання цырульнi яны зробяцца гусцейшымi. Акрамя таго, у вас з'явяцца прычыны для радасцi i выдатнага настрою.
22 лiстапада. Калi вы ўвесь час адкладаеце вiзiт да цырульнiка ў чаканнi самага спрыяльнага дня, то сёння не ўпусцiце свой шанц. Гэта магчымасць палепшыць свой фiнансавы дабрабыт. Адклаўшы ўсе справы, абавязкова наведайце цырульню. Паляпшэнне знешнасцi нязменна адаб'ецца на паляпшэннi схiльнасцi да вас начальства, а таксама можа стаць прычынай павелiчэння памераў уласнасцi.
23 лiстапада. Калi хочаце падтрымаць свой духоўны свет, то сёння гэта можна зрабiць з дапамогай цырульнiка. У вас узмоцнiцца iнтуiцыя, а змененая знешнасць надасць вам асаблiвую чароўнасць.
24 лiстапада. Каб пазбегнуць праблем, звязаных са здароўем, не карыстайцеся паслугамi цырульнiка.
25 лiстапада. Сёння цырульнiк зможа стварыць цуда з вашымi валасамi. Смелыя iдэi станоўча адаб'юцца на вашым iмiджы. Ваш унутраны свет будзе ў поўнай гармонii.
26 лiстапада. Сёння неспрыяльны дзень для наведвання цырульнi. Любыя мерапрыемствы, што датычацца вашых валасоў, могуць дрэнна адбiцца на вашым здароўi. Павелiчэнне вочнага цiску, пагаршэнне зроку i абвастрэнне вочных хвароб могуць узнiкнуць ад манiпуляцый з прычоскай.
27 лiстапада. Калi вы вырашылi рэалiзаваць самыя смелыя iдэi на вашых валасах, не адкладвайце наведванне спецыялiста, якi перасягне сваё ўласнае майстэрства. Ваша новае аблiчча не пакiне раўнадушнымi навакольных.
28 лiстапада. Дзень прыцягнення ўдачы i дабрабыту. Калi апошнiм часам штосьцi не ладзiлася ў вашым жыццi, абавязкова звярнiцеся сёння да цырульнiка.
29 лiстапада. Сённяшняя стрыжка — шлях да абагачэння. Змененае аблiчча стане магнiтам, якi прыцягвае грашовыя сродкi.
30 лiстапада. Не трэба спяшацца з наведваннем цырульнi, калi не хочаце, каб з усiх бакоў на вас звалiлiся праблемы. Акрамя таго, стрыжка можа пагоршыць здароўе i стварыць перашкоды на шляху ажыццяўлення вашых планаў.