На барацьбу з эпiдэмiяй кiнулi ўкраiнскую армiю

Источник материала:  

На барацьбу з эпiдэмiяй кiнулi ўкраiнскую армiюПрэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка 30 кастрычнiка даручыў мiнiстэрству абароны прывесцi ў гатоўнасць мабiльныя ваенныя шпiталi.

Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, гэтыя падраздзяленнi ў выпадку неабходнасцi будуць аказваць дапамогу хворым на грып. Акрамя таго, iм будзе пастаўленая задача забяспечыць койка-месцамi i неабходнымi медыкаментамi ўсiх, хто ў гэтым мае патрэбу. Раней украiнскiя палiтыкi раiлi Юшчанку не толькi прыцягнуць на барацьбу з эпiдэмiяй кадравых ваенных медыкаў, але i прызваць на службу афiцэраў-медыкаў запасу.

Даручэнне прэзiдэнта звязанае са складанай эпiдэмiялагiчнай сiтуацыяй у заходнiх абласцях Украiны, дзе дзясяткi тысяч чалавек захварэлi, тысячы трапiлi ў бальнiцы, а дзясяткi ўжо загiнулi.

←Всеобъемлющая анкета

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика