Адмоўнае сальда гандлю таварамі мінус $5 мільярдаў

Источник материала:  
30.10.2009 23:25 — Новости Общества

Па падліках Белстата, адмоўнае сальда Беларусі за студзень-верасень перавысіла $5 мільярдаў.

Верасень даў мінус $314,3 мільёнаў. Такім чынам, агульная лічба адмоўнага сальда за дзевяць месяцаў склала $5,021 мільярду.

Імпарт тавараў склаў $20 мільярдаў, а экспарт - $15 мільярдаў.

Цікава, што 59% завезеных у краіну тавараў аказаліся імпартаваныя з Расіі, у той час як эскпарт у Расію склаў усяго 31%.

З усходнімі суседзямі ў нас і найбольшае адмоўнае сальда - $7 мільярдаў. А вось гандаль з краінамі, якія не ўваходзяць у СНД, аказалася выйгрышным для нас.

←Пракаповіч: праз два тыдні працэнтныя стаўкі будуць зменшаныя

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика