Ніхто ў крызісе не жыў, акрамя народа

Источник материала:  
30.10.2009 19:47 — Новости Общества

Аляксандр Лукашэнка даручыў кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміру Макею бліжэйшым часам падрыхтаваць прапановы па кадравых рашэннях адносна членаў урада.

Пра гэта прэзідэнт заявіў 30 кастрычніка на нарадзе па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны за 9 месяцаў 2009 года і праектах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, бюджэту і асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі на наступны год.

«Краіна жыве так, як быццам крызісу ў краіне няма. На чым ездзілі, на тым і ездзяць. Куды ездзілі, туды і ездзяць. Што елі — тое ямо, што апраналі — тое і апранаем», — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.

«Ніхто яшчэ ў крызісе не жыў, акрамя народа, якому толькі і прапаноўваюць то на 10 даляраў, то на 5 павысіць плацяжы па камуналцы, — сказаў прэзідэнт. — І не хадзіце да мяне і не прасіце, маўляў, давайце гэта павялічым, тое паднімем. Шукайце шляхі зніжэння сабекошту. Працуйце над павышэннем прадукцыйнасці працы».

Аляксандр Лукашэнка таксама зноў папярэдзіў міністраў аб тым, што «пачаў асабіста і персанальна слухаць кожнага».

«І папрашу губернатараў усур"ёз заняцца сваімі тэрыторыямі. Пытанне нумар адзін — прамысловасць. Губернатары асабіста з заўтрашняга дня павінны ўзначаліць кампанію па разгрузцы складоў усіх прадпрыемстваў, — сказаў прэзідэнт. — Няхай што хочаце робяць, але выходзяць на зададзены ўзровень. Ці альтэрнатыва: не можаце — скажыце. Я буду шукаць іншых людзей, хто б гэта змог. Але прынятыя мною рашэнні — закон для ўсіх тут прысутных».

Падводзячы вынікі нарады, Лукашэнка застаўся незадаволены падрыхтаванымі ўрадам дакументамі. На 2010 год урадам былі падрыхтаваныя два варыянты прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця. Гэта базавы варыянт, які прадугледжвае рост ВУП на ўзроўні 2-3%, і мэтавы, які прадугледжвае рост ВУП у межах 11-12%.

«Гэтыя дакументы нікуды не вартыя.

І не падыходзяць для таго, каб працаваць у наступным годзе напружана. Павінен быць адзін прагноз, адзін план грашова-крэдытнай палітыкі, зразумелы для народа», — сказаў прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы даручыў Пятру Пракаповічу і намесніку кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Леаніду Анфімаву ўзначаліць дапрацоўку гэтых дакументаў. «Пракаповіч, Анфімаў, вы — галоўныя адказныя, на працягу месяца падрыхтаваць усе дакументы на наступны год. Калі раней падрыхтуеце — будзе лепш. Усе рашэнні, прынятыя на трэцім Усебеларускім народным сходзе, няўхільна павінны быць выкананыя», — запатрабаваў Лукашэнка.

Звяртаючыся да кіраўніка Нацбанка, прэзідэнт адзначыў: «Пётр Пятровіч, для вас гэта максімум часу. Наймайце, прыцягвайце каго хочаце. Стаўце задачы разам. А кіраўнік Адміністрацыі павінен унесці мне гэтыя дакументы канчаткова».

←Сегодня школьники Дзержинского района посадили аллею славы в честь героя Великой Отечественной войны Марата Казея.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика