Артура Фінькевіча забіраюць у войска
30.10.2009 11:20
—
Новости Общества
28 кастрычніка на імя лідэра «Маладой Беларусі» Артура Фінькевіча прыйшла павестка з’явіцца ў ваенкамат «на мерапрыемствы прызыву». Сам Артур у дадзены момант знаходзіцца па‑за межамі Беларусі.
Варта адзначыць, што Артур мае дзве судзімасці — артыкул 339 частка 2 «Злоснае хуліганства» і артыкул 415 «Ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі»). Як правіла, раней судзімых у войска не бралі.
Фінькевіч можа стаць чарговым актывістам апазіцыі, які прымерае армейскія боты. Некаторыя, як Зміцер Жалезнічэнка, ужо дачакаліся дэмбелю.