Новае «акно»

Источник материала:  

Спажывецкая кааперацыя працягвае асваенне больш аддаленых расiйскiх рэгiёнаў. 

Вiцябчане, у прыватнасцi, сталi ўжо добрымi партнёрамi не толькi ў Маскве цi Санкт-Пецярбургу, але i ў Пскоўскай, Смаленскай i Цвярской абласцях. А ў сярэдзiне кастрычнiка Талачынскае i Дубровенскае райспажыўтаварыствы, а таксама прыватнае унiтарнае прадпрыемства “Полацкая унiверсальная база” ўвайшлi ў лiк 17 суб’ектаў гаспадарання Белспажыўсаюза, якiя пабывалi на выставе-ярмарцы ў расiйскай глыбiнцы — абласным горадзе Лiпецку.

Беларускi дэсант прыйшоўся даспадобы ў Цэнтральнай Расii. Цiкавасць да такога супрацоўнiцтва з нашымi кааператарамi праяўляюць улады i насельнiцтва суседнiх з Лiпецкай Тамбоўскай, Арлоўскай, Разанскай i Варонежскай абласцей. Найбольш даспадобы на кiрмашы беларускай прадукцыi ў Лiпецку прыйшлiся керамiчны i пластыкавы посуд, вiцебскiя дываны, мужчынская i дзiцячая вопратка i абутак, трыкатаж, скургалантарэя, касметыка, пасцельная бялiзна. Вiцебскiя кааператары зрабiлi большы акцэнт на харчовыя тавары i не памылiлiся, бо назад везцi нiчога не давялося.

←Пойдзеш налева... Пойдзеш направа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика