Дзве даты. 30 кастрычніка
1728 год — нарадзiўся Марцiн Пачобут-Адлянiцкi, беларускi астраном, асветнiк. Член Лонданскага
каралеўскага таварыства (1770), член-карэспандэнт Парыжскай АН (1778). Вучыўся
ў Гродзенскiм i Полацкiм езуiцкiх калегiумах i Вiленскай езуiцкай акадэмii. Удасканальваў
адукацыю ў Чэхii, Нямеччыне, Італii, Францыi. Выкладаў у Полацку старажытнагрэчаскую
мову. Адзiн з арганiзатараў i першы дырэктар Вiленскай астранамiчнай абсерваторыi.
З 1764 года — прафесар Вiленскай акадэмii, адначасова рэктар Галоўнай школы ВКЛ.
Вёў сiстэматычныя назiраннi за зоркамi i планетамi, выявiў невядомае сузор'е.
Вызначыў геаграфiчныя каардынаты Вiльнi, Гродна i iншых гарадоў. Унёс значны ўклад
у развiццё асветы i папулярызацыю прыродазнаўства i матэматыкi. Яго iмем названы
адзiн з кратараў на зваротным боку Месяца.
1905 год — цар Мiкалай II, напалоханы разгортваннем першай рускай рэвалюцыi, падпiсаў манiфест "Аб удасканаленнi дзяржаўнага парадку". Манiфест абвяшчаў недатыкальнасць асобы, свабоду слова, сходаў, саюзаў, стварэнне Дзяржаўнай думы з заканадаўчымi правамi i ўдзелам народных прадстаўнiкоў ад усiх расiйскiх саслоўяў.