Севярынец: Адзіным кандыдатам стане той, хто збярэ найбольшую ініцыятыўную групу

Источник материала:  
29.10.2009 16:00 — Новости Общества

Пра гэта лідэр Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі заявіў у часе онлайн‑канферэнцыі на радыё «Свабода».

У яго запыталіся: «Павал, каго вы ўсё‑ткі будзеце падтрымліваць на прэзідэнцкіх выбарах: Мілінкевіча ці Рымашэўскага?»

Вось што адказаў Севярынец: «На жаль, выбараў у нас няма. У палітычнай кампаніі, якая адбудзецца ў 2011 годзе, яшчэ шмат няяснага. Калі на з’ездзе 31 кастрычніка БХД вырашыць удзельнічаць у кампаніі, думаю, падтрымаць трэба будзе адзінага кандыдата ад незалежніцкіх сілаў. Ім стане той, хто збярэ найбольшую ініцыятыўную групу ў сваю падтрымку. Лагічна вылучаць таго, за кім найбольш людзей, гатовых працаваць», — заявіў былы палітвязень.

←Минобразования: правила проведения вступительной кампании прошли проверку временем

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика