Севярынец пра акультызм, гомасэксуалізм, штучнае апладненне

Источник материала:  
29.10.2009 15:54 — Новости Общества

У часе онлайн‑канферэнцыі на радыё «Свабода» лідэру Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі задалі нямала пытанняў на сацыяльную тэматыку. Як вядома, БХД, у адрозненне ад большасці палітычных сілаў Беларусі, займае ў гэтых пытаннях пазіцыю, блізкую да еўрапейскіх кансерватараў і амерыканскіх неакансерватараў.

Жанчына з Рагачова пыталася, наконт пазіцыі БХД адносна штучнага апладнення. Каталіцкі Касцёл выступае супраць такога, напісала яна, а вы? Севярынец у адказ спаслаўся на праваслаўную «Сацыяльную канцэпцыю»: штучнае апладненне полавымі клеткамі мужа дапушчальнае – бо яно не парушае цэласці шлюбу, а вось выкарыстанне донарскіх клетак, як і сурагатнае мацярынства (выношванне аплодненай яйцаклеткі жанчынай, якая вяртае дзіця «заказчыкам»), у маральным плане сумнеўна. Усынаўленне прыёмных дзяцей – думаю, лепшае выйсце», — мяркуе Севярынец.

Каментуючы стварэнне ў Нямеччыне кааліцыі ХДС і Свабодных дэмакратаў, Севярынец панаракаў, што ў інтэрнэт‑дыскусіях «пытанню гомасэксуалізму ў нас надаецца залішне шмат увагі – больш, чым дабрачыннасці, праблемам алкагалізму альбо карупцыі. Гэта сумнавата». Ён выказаўся ў абарону традыцыйнай сям’і».

Адказваючы на пытанне забароны акультызму, Севярынец спаслаўся на прыклады ЗША і Вялікабрытаніі, дзе прапаганда такіх практык заканадаўча забароненая, «бо падобная інфармацыя можа выклікаць нервовае расстройства ці параною», — заявіў былы палітвязень.

←Севярынец: Заява Баршчэўскага выкліканая крыўдай за пройгрыш у БНФ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика