Дэпутаты едуць у Мір і Нясвіж

Источник материала:  
28.10.2009 09:36 — Новости Общества

Дэпутаты вывучаць практыку прымянення заканадаўства аб ахове гісторыка‑культурнай спадчыны краіны. Такой тэме будзе прысвечаны выязны семінар Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, які пройдзе 29 кастрычніка ў Мінскай і Гродзенскай абласцях.

У ходзе мерапрыемства парламентарыі наведаюць Нацыянальны гісторыка‑культурны музей‑запаведнік «Нясвіж» і замкавы комплекс «Мір». На пленарным пасяджэнні семінара пойдзе размова аб міжнародных нарматыўных дакументах ЮНЕСКА ў галіне аховы культурнай спадчыны, аб рэалізацыі комплекснай праграмы развіцця Нясвіжа як культурна‑турыстычнага цэнтра, аб удзеле мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у рэалізацыі дзяржпалітыкі ў сферы аховы гісторыка‑культурнай спадчыны на прыкладзе Мінскай вобласці, аб асаблівасцях правядзення рэстаўрацыйна‑аднаўленчых работ на гісторыка‑культурных каштоўнасцях.

Чакаецца, што ў семінары прыме ўдзел кіраўніцтва Міністэрства культуры і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

БЕЛТА

←Лукашенко продлил налоговые каникулы для НГТРК

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика