Апошняе ўбранне

Источник материала:  
28.10.2009

Як дзяўчыне, так і хлопцу на безыменны палец правай рукі надзявалі заручальны пярсцёнак, у той час як жанатага мужчыну і замужнюю жанчыну хавалі без пярсцёнка.

Калі паміраў муж, яго пярсцёнак пакідалі жонцы (і наадварот, заручальны пярсцёнак жонкі захоўваўся ў мужа), а ўжо пасля яе (яго) смерці абодва пярсцёнкі клалі ў труну, “каб разлучоная пара сустрэлася на тым свеце і пазнала адзін аднаго”.На памерлага абавязкова надзявалі нацельны крыжык, нават у тым выпадку, калі нябожчык яго не насіў, на лоб клалі “вянок” (папяровы) з выявамі Ісуса Хрыста, Божай Маці, Іаана Прадцечы.У рукі нябожчыку ўкладвалі крыж або невялікі абраз, хустачку (“каб было чым выціраць слёзы на Страшным судзе”).Пасля таго, як памерлага пераапраналі, яго клалі на лаўку, прычым для мужчыны лаўку ставілі справа ад чырвонага кута, а для жанчыны — злева.Пасля таго, як памерлага паклалі ў труну, яе ставілі па дыяганалі пакоя: галавой — да чырвонага кута, да абразоў, нагамі — да выхаду (менавіта таму і з’явілася правіла традыцыйнай культуры, якое забараняе спаць нагамі да выхаду).У труну нябожчыка неабходна пакласці тыя рэчы, якія суправаджалі яго пры жыцці працяглы час: акуляры, расчоску, грабеньчык (для жанчыны), партсігар, і т. п.Але трэба ведаць: ніякія староннія прадметы, якія належаць іншым людзям, не павінны апынуцца ў труне.

←Прочная опора. На чем держатся путепроводы и как серая плитка превращается в белую

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика