Мінскі форум «Беларусь і Усходняе партнёрства» пройдзе 4 — 6 лістапада

Источник материала:  
27.10.2009 18:20 — Новости Общества

XII Мінскі форум пройдзе 4‑6 лістапада ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Іаганеса Рау.

У гэтым годзе яго тэма — «Беларусь і Усходняе партнёрства: перспектывы развіцця ў сферах палітыкі, эканомікі і грамадства».

Свой удзел у XII Мінскім форуме пацвердзілі прадстаўнікі дзяржструктур, палітолагі і аналітыкі, дэпутаты Бундэстага Германіі, Еўрапарламента, дыпламаты розных еўрапейскіх дзяржаў.

Як плануецца, у адкрыцці форуму прымуць удзел кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей, паслы ФРГ і Швецыі Гебхарт Вайс і Стэфан Эрыксан, намеснік міністра замежных спраў Літвы Эвалдас Ігнатавічус, старшыня Усходняга камітэта германскай эканомікі Клаўс Мангольд.

Работа форуму пройдзе ў трох рабочых групах: «Знешняя палітыка: Беларусь — сусед у Еўропе», «Эканоміка: новыя задачы эканамічнай палітыкі», «Грамадства: новыя формы ўзаемадзеяння паміж дзяржавай і грамадствам».

←В Лиде ревнивый муж убил любовника жены

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика