Лукашэнка запатрабаваў ад Нацбанка выканання ўсіх паказчыкаў грашова‑крэдытнай палітыкі да канца года
Аляксандр Лукашэнка прыняў са справаздачай старшыню праўлення Нацыянальнага банка Пятра Пракаповіча.
Кіраўнік дзяржавы быў праінфармаваны пры вынікі выканання Асноўных напрамкаў грашова‑крэдытнай палітыкі ў студзені‑верасні і аб планах па іх забеспячэнні па выніках 2009 года.
Паказчыкі грашова‑крэдытнай палітыкі за 9 месяцаў года выкананы, забяспечана стабільная работа банкаўскай сістэмы. Стабільнай была і сітуацыя з курсавой палітыкай. Так, за апошнія 4 месяцы курс беларускага рубля да кошыка замежных валют заставаўся практычна нязменным. Ваганні кошту кошыка былі ў межах + 5 працэнтаў у параўнанні з пачаткам года, што значна ніжэй за дапушчальны калідор (+/‑ 10 працэнтаў). Разам з тым пэўныя ваганні кошту асобных валют унутры карзіны назіраліся.
Асаблівая ўвага банкаўскай сістэмай удзялалася крэдытаванню рэальнага сектара эканомікі. Паводле звестак на 1 кастрычніка 2009 года ў параўнанні з аналагічнай датай 2008 года крэдыты банкаў павялічыліся ў 1,42 раза, што практычна адпавядае дакрызіснаму ўзроўню росту.
У плацежнай сістэме за 9 месяцаў гэтага года праведзена ў 1,72 раза больш плацяжоў, чым за студзень‑верасень 2008 года. Гэта сведчыць аб тым, што беларуская плацежная сістэма і банкаўская ў цэлым працуе ўпэўнена.
Лукашэнка запатрабаваў ад Нацыянальнага банка забяспечыць выкананне ўсіх паказчыкаў грашова‑крэдытнай палітыкі да канца года. Пры гэтым асаблівую ўвагу кіраўнік дзяржавы звярнуў на вырашэнне пытанняў, звязаных з паказчыкамі сацыяльна‑эканамічнага развіцця Беларусі на 2010 год. Наступны год павінен быць годам аднаўлення хуткага эканамічнага росту. Зыходзячы з гэтага павінна будавацца грашова‑крэдытная палітыка ў краіне, адзначыў кіраўнік дзяржавы.